Кавярня над Нямiгай
Ў нашай "кавярні над Нямігай" можна пачаставацца смачнай якаснай кавай , карыснымі духмянымі напоямі, паспрабаваць дэлікатнае печыва, пірожныя, паласавацца марозівам.
Але не толькі!
Яшчэ можна навучацца беларускай мове.
Як? На кожным кубку з напоем вы знойдзеце налепку з беларускім словам і яго змястоўным перакладам на рускую і англійскую мовы. Выкладзіце фота з напоем і налепкай у сваёй гісторыі ў інстаграм ці ФБ і атрымайце зніжку на наступны напой 20 адсоткаў.
А неўзабаве запрацуе "Кнігазварот"(BookCrossing) беларускай кнігі. Можна не толькі піць смачную каву ,але і чытаць добрыя кнігі,а таксама браць іх да дому, Прыносьце свае ўлюбёныя кнігі,"адпускайце іх на волю"у нашай кавярні і атрымоўвайце картку "КНІГАЗВАРОТ". Удзельнікам "КНІГАЗВАРОТА" зніжка на ўсе напоі ўласнага прыгатавання 20адсоткаў.